Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні

Слайды и текст этой презентации

Слайд №1
Тэма: Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні
Мэта:
1. Выпрацоўваць уменне знаходзіць фразеалагізмы ў тэкстах; тлумачыць значэнні фразеалагізмаў; ужываць фразеалагічныя выразы ў маўленні. 2. Развіваць лагічнае мысленне вучняў, уменне абгрунтоўваць сваё меркаванне. 3. Выкарыстоўваць фразеалагізмы ў вусным і пісьмовым маўленні. 4. Выхоўваць любоў і цікавасць  да моўнага багацця свайго народа, кемлівасць, знаходлівасць, гумар.

Слайд №2
Эпіграф
Iльняная i жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе. Старажытная. I самая славянская,
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая.
Мова беларуская мая!
П. Панчанка
Слайд №3
ВУСНАЯ РАБОТА
Прачытайце. У якіх сказах выдзеленыя спалучэнні слоў з’яўляюцца непадзельнымі па значэнні, а якія падзяляюцца на асобныя словы з самастойным лексічным значэннем?
Слайд №4
1. Ён балюча ўдарыўся галавой аб дах кабіны, моцна прыкусіў язык.
2. Ён махнуў рукою, паказваючы наперад.
1. Пасля таго, як зрабілі заўвагу, ён прыкусіў язык, прыціх.

2. Вось і махнуў ён на смутак рукою.

Слайд №5
ПРАВІЛА НА СТАРОНЦЫ 95, 97
Чытаем …
і
запамінаем …
Слайд №6
Слоўнікі
Слайд №7
Разгледзьце малюнкі. Якія фразеалагізмы можна змясціць пад імі ў якасці подпісаў? Паспрабуйце вызначыць іх значэнне.
Ехаць зайцам.
Белая варона.
Кракадзілавы слёзы.
(Жыць) як кот з сабакам.
Сесці ў лужыну.
Слайд №8
ПРАВЕРЫМ СЯБЕ
Белая варона – пра таго, хто рэзка выдзяляецца чым-небудзь сярод іншых.
Кракадзілавы слёзы – пра няшчырае, прытворнае шкадаванне, спачуванне
Слайд №9
Ехаць зайцам – ехаць безбілетным пасажырам, баючыся, ад страху трэсціся, як заяц.
(Жыць) як кот з сабакам – пра людзей, якія пастаянна сварацца.
Сесці ў лужыну – пацярпець няўдачу, апынуцца ў смешным становішчы.
ПРАВЕРЫМ СЯБЕ
Слайд №10
Фізкультхвілінка
Заданне. З дапамогай мімікі і жэстаў пакажыце фразеалагізмы: 

кішэнь трэсці,  закасаўшы рукавы, з нari на нагу,  намыліць галаву (шыю), абводзіць вакол пальца,  вадзіць за нос, язык прыкусіць,  звязаць pyкi, брацца за жывот, матаць на вус,закінуць вуды,  губы надзьмуць, кляваць носам,  як свае пяць пальцаў, вушы вянуць,  заткнуць за пояс, вочы на вільготным месцы.

Слайд №11
Вершы Міхася Пазнякова
Што на носе?

Мой дзед Антось кляпае косы
І кажа мне: касьба на носе.
А я гляджу на дзедаў нос –
Жартуе, мабыць, дзед Антось.
Што гарыць?

Ну і Віця! – дзед бурчыць. –
Бач на ім усё гарыць…
Я гляджу і ледзь не плачу.
Ды ніяк агню не ўбачу.
Віця ж – брат старэйшы мой –
Абалью яго вадой.
Востры язык

Дзед падняў у хаце крык, вы яшчэ не чулі?
Востры, нібы нож, язык у маёй бабулі.
Дзед злуе, а я цішком ля яго бядую:
Ой, парэжа языком рот сабе бабуля.
Знайдзіце ў жартоўных вершах фразеалагізмыі вызначце іх значэнне.

Слайд №12
Да устойлівых словазлучэнняў падбярыце антанімічныя фразеалагізмы
трымаць язык за зубамі; у вочы;лёгкі на пад’ем; апусціць галаву задраць галаву; блізкі свет;за вочы; цяляты язык аджавалі;рукой падаць; цяжкі на нагу;востры на язык ; распускаць язык.
Слайд №13
ТВОРЧАЯ РАБОТА
Разгледзьце малюнкі.
Якім фразеалагізмам яны адпавядаюць?
Складзіце і запішыце сказы з фразеалагізмамі.
Вызначце, якім членам сказа яны з’яўляюцца.
Слайд №14
ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ
§ 27, пр. 184
9-10 б. Складзіце з прапанаванымі беларускімі фразеалагізмамі сказы