Слайд №2 |
|
Што мне да кінутых храмаў Мая,
Калі жывуць легенды ў народзе,
Калі на выспах глухіх адкрываю
Крокі мінуўшых тысячагоддзяў…
А я ў народ мой заўсёды веру,
І для яго, як вопытны кормшчык,
Адкрыю найлепшую ў свеце Амерыку
(Вёску Амерыку, што пад Оршай).
Уладзімір Караткевіч |
Слайд №3 |
|
Нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч 26 лістапада 1930г.
у горадзе Орша ў сям’і інтэлігента.
Сямён Цімафеевіч Караткевіч – бацька Уладзіміра, паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, які меў герб “Корвін”. Род пачынаўся ў першым пакаленні з Данілы, які ў 1546г. Стаў уладальнікам земляў у Раманаўшчыне і Лятаўшчыне Рэчыцкага павета. У 2-ой палове ХІХ ст. род збяднеў.
Надзея Васільеўна Караткевіч (у дзявоцтве Грынкевіч), маці пісьменніка, паходзіла са старадаўняга шляхецкага роду. Рана засталася сіратой. У 1911 годзе закончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве. Нарадзіла траіх дзяцей: Валерыя (1818), Наталлю (1922), Уладзіміра (1930). Бацькі.1916г. Орша 1913г. Сёстры Грынкевіч Яўгенія Васільеўна, Надзея Васільеўна (маці У.Караткевіча) і Ганна Сцяпанаўна |
Слайд №4 |
|
Васіль Юллянавіч Грынкевіч – дзед Уладзіміра Караткевіча. Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Быў цудоўным апавядальнікам. Значна паўплываў на светапогляд будучага пісьменніка. Дзедавы апавяданні пра Крычаўскае паўстанне 1743 – 1744 гг., пра вужыную каралеву, пра лебядзіны скіт, пра явар і каліну (мужа і жонку), пра звон, які патануў, пра горад на дне возера і іншыя сталі крыніцай для многіх твораў У. Караткевіча.
Пісьменнік згадваў, што праз дзеда ён палюбіў гісторыю і прыроду, што гэта быў чалавек “уладны, разумны і з’едлівы”, які “валодаў нязменнай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам”.
Васіль Грынкевіч стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”. |
Слайд №5 |
|
Заяц варыць піва |
Слайд №6 |
|
Орша! Невялікі гарадок на беразе Дняпра. Зялёныя вуліцы, рэшткі валоў замчышча, гудкі далёкіх цягнікоў і блізкіх параходаў, дубовыя лясы па берагах Дняпра. Дзе б ні быў У.Караткевіч, Орша была з ім. |
Слайд №7 |
|
З сястрой Наталляй.
1937г.
Валодзя Караткевіч.
1940г.
1949г.
Ужо ў тры з паловаю гады Валодзя чытаў самастойна. “Пісаць (а спачатку “бубніць”) вершы пачаў год у шэсць, але, на шчасце, хутка кінуў гэты занятак. Трохі пазней спрабаваў пісаць апавяданні, прычым абавязкова іх ілюстраваў… Таленты выяўляў розныя : і маляваў, і ў музычную школу хадзіў (прычым абсалютны
слых спалучаўся ўва мне з такой жа абсалютнай
лянотай), але ўсе гэтыя таленты пайшлі тунна”. |
Слайд №8 |
|
У свае 14 гадоў Валодзя меў літаральна энцыклапедычныя веды па літаратуры і гісторыі. У гэты час, калі бібліятэкі былі амаль што пустыя (1945 год), вы маглі атрымаць усе неабходныя даведкі ў яго… З усіх школьных прадметаў У.Караткевіч найбольш любіў літаратуру і гісторыю. Гэтая любоў прадвызначыла далейшы лёс юнака.
|
Слайд №9 |
|
1952г. Студэнт 3-яга курса Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Шаўчэнкі 1954г. Студэнт пятага курса. |
Слайд №10 |
|
Маскоўскі перыяд жыцця і творчасці У.Караткевіча
(1958-1962гг.)
вучоба на Вышэйшых літаратурных курсах;
вучоба на курсах сцэнарыстаў. Вершы “Скарына пакідае радзіму”, “Вадарод”, “Дзяўчына пад дажджом”
Цыкл вершаў, прысвечаных Н.Молевай, выкладчыцы гісторыі мастацтва
Раман “Нельга забыць”(“Леаніды не вернуцца да Зямлі”)
7 жніўня 1959 года(як сцвярджае У.Караткевіч) узнікла задума напісаць раман, прысвечаны паўстанню 1863-1864гг. Да рэалізацыі задуманага пісьменнік прыступіў у 1962годзе, вярнуўшыся з вучобы на радзіму. |
Слайд №11 |
|
Вялікі сын вялікага народа. Першаадкрывальнік многіх тэматычных пластоў у нашай нацыянальнай літаратуры. Выдатны мастак слова і не менш выдатны гісторык. Фатограф-прафесіянал. Непераўзыдзены жартаўнік, душа многіх і многіх кампаній, вечарынак, сябрын. Эрудыт, якіх мала ведала і мала зведае зямля Белай Русі. Сапраўдны таварыш, сябра. Народны заступнік. Заступнік нацыі… |
Слайд №12 |
|
Помнік Уладзіміру Караткевічу
ў Оршы |
Слайд №13 |
|
Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці — Бессмяротнасць нацыі тваёй. |
Слайд №14 |
|
Адное засталося – сіла зброі.
Адное засталося – песні гневу. |
Слайд №15 |
|
“…амаль у кожнага мастака … мы знаходзім адзін цэнтр, зрэдку некалькі, але заўсёды няшмат, каля якіх групуюцца ўсе яго творы: гэтыя апошнія ўяўляюць сабой як бы спробы выказаць нейкую пакутлівую думку, і калі яна нарэшце выказваецца, з’яўляецца твор, сагрэты вышэйшай любоўю мастака, сэрца і думка якога імкнуцца да яго з нястрыманай сілай”. (В.Розанаў, рускі вучоны) |
Слайд №16 |
|
У сям’і пісьменніка захавалася паданне пра Тамаша Грыневіча (сваяка з матчынага боку), які ўдзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гадоў. Паўстанцы, якімі ён кіраваў, былі разбіты, а іх камандзіра расстралялі ў Рагачове
па загадзе Мураўёва. |
Слайд №17 |
|
“Задума (напісаць раман “Каласы пад сярпом тваім) з’явілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага універсітэта. Замест таго каб хадзіць на лекцыі, — сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма прываблівыя постаці маіх продкаў – мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод іх – паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за “вашу і нашу свабоду”. А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць ад іх подзвігу, зберагчы памяць”.
З інтэрв’ю Уладзіміра Караткевіча вядомаму даследчыку беларускай літаратуры А.Мальдзісу ў 1967г. |
Слайд №18 |
|
Трэці нумар “Мужыцкай праўды” |
Слайд №19 |
|
Сімвал паўстання Калінава Кастусь Каліноўскі 1838-1864 |
Слайд №20 |
|
Пётра Сергіевіч. «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 г.» (1955) П.Сергіевіч. К.Каліноўскі і В. Урублеўскі сярод паўстанцаў. 1959г. |
Слайд №21 |
|
|
Слайд №22 |
|
Парадкі Мураўёва
Канец XIX ст. Гістрыя ёсць настаўніца жыцця.
Старажытныя рымляне |
Слайд №23 |
|
Студзень 1959г. Мінск. М.С.Хрушчоў: “ …чым хутчэй усе будзем гаварыць па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм”.
Звужаецца сфера ўжывання беларускай мовы;
выкладанне ў школах, асабліва гарадскіх, пераводзіцца на рускую мову;
змяншаецца колькасць беларускамоўных кніг і газет;
любыя адхіленні ад афіцыйна вызначаных пастаноў ў мастацкіх творах, у кіно і тэатры падлягалі разбору ў партыйных органах і асуджэнню. А.Салжаніцын, звяртаючыся да інтэлігенцыі, да моладзі, да ўсіх суайчыннікаў незадоўга да арышту і высылкі з краіны: “Мы так безнадзейна расчалавечыліся, што за сённяшнюю сціплую кармушку аддадзім усе прынцыпы, душу сваю, усе намаганні нашых продкаў, усе магчымасці для нашчадкаў – толькі б не парушыць свайго лядашчага існавання. Не засталося ў нас ні цвёрдасці, ні годнасці, ні сардэчнага жару…” (“К чему стадам дары свободы?” А.С.Пушкін) |
Слайд №24 |
|
“Вялікую і святую справу трэба рабіць з адкрытым забралам”. 1965г. – 1-ая публікацыя рамана на старонках часопіса “Полымя”. Супраць станоўчай рэцэнзіі А.Мальдзіса – разгромны артыкул крытыка Я.Герцовіча.
Асобнай кнігай “Каласы…” выйшлі толькі праз тры гады, хоць афіцыйна не былі забаронены. |
Слайд №25 |
|
“Пастараўся заплаціць гэтай кнігай доўг Дняпру, людзям паўстання 1863 года, Беларусі”.
У.Караткевіч |